Штраф у памеры 100 базавых велічынь (2 550 рублёў) прызначыў суд Маскоўскага раёна мінчуку, які не явіўся па позве на ваенныя зборы, перадае «Мінск-Навіны».

Адкрытае выязное пасяджэнне суда адбылося ў вайсковым камісарыяце Маскоўскага раёна. 44-гадовага ваеннаабавязанага выклікалі ў ваенкамат 21 сакавіка 2018 года для адпраўкі на ваенныя зборы. Аднак у прызначаны дзень малодшы сяржант запасу не прыбыў на месца прызначэння. Паважных прычын для гэтага не было.

Сваю віну ваеннаабавязаны прызнаў і папрасіў строга яго не караць, паколькі ў яго цяжкае матэрыяльнае становішча і на ўтрыманні непаўналетняя дачка.

У выніку суд прызначыў штраф у памеры 100 базавых (2 550 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0