03.06.2019 / 21:54

«Ён быў не такі» — што кажуць знаёмыя пра суіцыд памежніка з-пад Браслава 9

Цела старэйшага прапаршчыка Пятра Магаліцкага знайшлі раніцай 3 мая каля аграгарадка Плюсы ў Браслаўскім раёне. Кажуць, мужчына застрэліўся падчас нясення службы.

Магаліцкаму месяц таму споўнілася 40. Ён служыў на пагранічнай заставе «Плюсы».

Прычыны здарэння невядомыя. Знаёмыя кажуць, што Магаліцкі быў спакойным і ўраўнаважаным чалавекам. Ніхто не чакаў, што ён можа пайсці на самагубства. Да таго ж, у Плюсах кажуць, нібыта цела прапаршчыка знайшлі ў кар’еры.

«Добры, адказны. Харошы мужык», — узгадаў пра яго хлопец, які раней служыў на заставе ў Плюсах.

Магаліцкі быў старэйшым тэхнікам: адказваў за рамонт аўтамабіляў, падрыхтоўку тэхнікі, навучанне і падрыхтоўку кіроўцаў.

Але аб праблемах на працы інфармацыі пакуль няма.

І пра праблемах сям’і таксама ніхто не чуў.

Сям’я Магаліцкіх жыве ў Ахрэмаўцах — гэта вёска ў Браслаўскім раёне.

«Ён пра службу ніколі не гаварыў, — распавяла «Нашай Ніве» Дзіяна Тарун, старшыня Ахрэмавіцкага сельсавета. — Аб праблемах у сям’і таксама нічога не вядома. Але ў нас жа вёска — каб штосьці здарылася, то, хутчэй за ўсё, усе б ведалі».

Сям’ю Магаліцкіх жанчына характарызуе выключна пазітыўна.

«Вельмі добрая сям’я. Вельмі. Ніякіх канфліктаў з суседзямі, ніякіх праблем з алкаголем. Пятро заўсёды быў вельмі пазітыўна настроены, заўсёды дапамагаў… Мы з ім гаварылі тыдзень таму, абмяркоўвалі добраўпарадкаванне вёскі перад Дажынкамі. Пятро паабяцаў, што адрамантуе і пафарбуе плот… — кажа Тарун. — Жонка яго таксама добры чалавек, працуе ў інтэрнаце для састарэлых. Каб у яе там штосьці здарылася, то мы б таксама ведалі, бо падтрымліваем кантакт з начальствам.

Ды і ў школе б па дзецях заўважылі б, што ў сям’і нешта не тое адбываецца. А тут — усё было добра.

Дзеці ў іх харошыя, заўсёды дагледжаныя, вучацца добра, на ўліку не стаяць. У іх трое: двое сваіх і адным яшчэ апякуюцца, гэта дзіця сваякоў».

Знаёмыя сям’і Магаліцкіх таксама кажуць: калі гэта суіцыд, то гэта вельмі нечакана.

«Ён быў спакойны. Ураўнаважаны. Суіцыд — гэта не падобна да Пятра. Ён не мог гэтага здзейсніць, ён быў не такі», — кажа Жанна, знаёмая сям’і Магаліцкіх. 

УШ

18
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
03.06.2019 / 22:47
Ніякіх канфліктаў з суседзямі, ніякіх праблем з алкаголем.
А дзе вы бачылі алкаголіка-суіцыдніка? Ўсе суіцыднікі маюць станоўчую характырыстыку. Бо калі б пілі, то не палезлі бы ў пятлю. Бо алкаголікі вырашаюць ўсе будзённые праблемы - як матэрыяльныя, так і духоўныя -  з дапамогай паўтарачкі чарліка. Рабіце высновы.


5
Свободный / Адказаць
03.06.2019 / 23:46
Ну тут жизнь такая каждый день я называю как в какой-нибудь зоне не знаешь что подкинет вот взять описываю день:туда и туда надо деньги деньги вроде и поможешь родным по 20 или 30 это же копье но для одного уже минус 60р дальше идем то друзья позовут гулять тоже деньги деньги хочется и отношений девушку но надо одеться ладно уж сэконы куфары рулят но опять не задача зуб полечить и опять надот60р нашди еще 40 р надо ах да крэдиты расрочки И вот сидишь и думаешь и вроде круЦишься там работаешь подрабатываешь а имеешь уй. Ибо еще комуналки и тд. Поэтому быть могло все что угодно!!! Но один вопрос меня беспокоит мы работаем но имеем УЙ. Как вообще это объяснить что в этом сосуте происходит
0
Орк / Адказаць
04.06.2019 / 02:40
Свободный, почти как в ГУЛАГе.... выжил уже хорошо
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру