13 чэрвеня а 18 гадзіне «Акадэмкніга» запрашае на аўтограф-сесію пісьменніка Анатоля Астапенкі.

Астапенка добра знаёмы чытачам па сваіх ранейшых выданнях «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», «Між светам тым і гэтым».

У новай кнізе «Муза сабачага скверу», Антон Кулон выступае ўжо ў ролі не аўтара, а апавядальніка. Незвычайныя гісторыі, расказаныя ім, якія раней радавалі наіўнага чытача грахоўнымі спакусамі самых розных адценняў алкаголю, у гэтай кнізе ўсё часцей набываюць важную рысу, у якой угадваецца адно адценне — адценне Бога.

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0