«Мяне ўразіла, як выглядае паркоўка за 50 метраў ад прэзідэнцкай трасы, — піша чытач «Нашай Нівы» Аляксандр Астроўскі. На заднім фоне — гэта будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Справа — праспект Пераможцаў, а гэта паркоўка каля крамы «Рамонак». Дык гэта каля праспекта Пераможцаў. А што робіцца ў дварах? А ў нас у населеных пунктах Мінскага раёна, дзе я жыву? Навядзіце парадак на вуліцах!» — просіць чытач.
0
0
0
0
0
0