04.06.2019 / 11:09

Для Белчыгункі ў цэнтры Мінска дабудоўваюць незвычайны будынак з ламаным фасадам ФОТА 3

У самым цэнтры Мінска, у Шкляным завулку, з'явіўся новы сучасны будынак. Зашклёная новабудоўля размяшчаецца сярод прамзоны, побач з электрадэпо «Маскоўскае». Тут размесціцца Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі з дыспетчарскімі службамі, перадае onliner.by.

Незвычайны сучасны будынак спраектаваны майстэрняй архітэктара Сяргея Асташонка. Будаўніцтва пачалося яшчэ ў 2011, але толькі цяпер будынак набывае свой канчатковы выгляд. Дзякуючы ламанаму фасаду ён выглядае цікава і інавацыйна. Шкада толькі, што прывабная новабудоўля схаваная ў прамзоне, выпадкова ўбачыць яе можна хіба што з моста на вуліцы Чыгуначнай або з вокнаў электрычкі.

Плануецца, што адкрыццё будынка адбудзецца ўжо ў гэтым годзе.

8
Скураныя крылы / Адказаць
04.06.2019 / 11:23
Тады трэба нешта  рабіць з фасадам суседняга будынка.

4
mikola ramanau / Адказаць
04.06.2019 / 16:58
*Razvalica*..............
3
Павел Ас / Адказаць
05.06.2019 / 06:23
Сапраўды шкада, што схованны :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру