04.06.2019 / 14:21

З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 128 выпадкаў адру

У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў адру, з іх 35 — прывазныя, астатнія — звязаныя з імі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Мінску выявілі 24 выпадкі, у Гомельскай вобласці - 21, Гродзенскай - 29, Брэсцкай - 17, Віцебскай - 20, Мінскай - 14, Магілёўскай - 3 выпадку.

Што тычыцца Гродна, з мая тут зарэгістравана 23 лабараторна пацверджаныя выпадкі адру. Першы — у грамадзянкі Азербайджана, якая прыбыла ў горад у канцы красавіка. Яна не мела звестак пра вакцынацыю супраць адру. Усе астатнія выпадкі жыцця звязаны з гэтым.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру