04.06.2019 / 18:19

У Латвіі хочуць прыняць закон, каб мясцовай праваслаўнай царквой маглі кіраваць толькі грамадзяне краіны 15

Камісія сейма Латвіі па правах чалавека і грамадскіх справах прапануе змяніць парадак фарміравання кіраўніцтва Латвійскай праваслаўнай царквы (ЛПЦ). Пра гэта паведамляе Delfi.

У прыватнасці, у закон прапануецца ўвесці норму аб тым, што кіраўнікі ЛПЦ павінны з'яўляцца грамадзянамі Латвіі, якія пражываюць у краіне не менш за дзесяць апошніх гадоў. Неграмадзян, у тым ліку рускіх, збіраюцца адхіліць ад гэтай працы.

На думку аўтараў законапраекта, яго прыняцце дазволіць «умацаваць аўтаномію арганізацыі і дасць магчымасць пазбегнуць патэнцыйнага ўплыву з-за мяжы». Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць умацаваць дзяржаўную і грамадскую бяспеку Латвіі.

Вышэйзгаданую норму плануецца прымяніць у дачыненні да кіраўніка царквы, мітрапалітаў, архіепіскапаў, епіскапаў і кандыдатаў на гэтыя пасады. У гэты момант асобы, якія займаюць гэтыя пасады, прызначаюцца ў ЛПЦ Маскоўскім патрыярхам.

9
Павел / Адказаць
04.06.2019 / 18:27
В Латвийских СМИ часто приводят пример Беларуси, где руководителей православной церкви присылают из Москвы. Они ни языка местного не знают, ни истории, обычаев и культуры страны. Чтобы такая ситуация не повторилась в Латвии, тамошние законодатели (сейм) и хотят принять соответствующий закон. По моему логично и правильно.
23
Чеснок / Адказаць
04.06.2019 / 18:36
У нас это уже давно поняли и стали прессовать польских ксендзов. Жаль, что до РПЦ не добрались.
9
Лях / Адказаць
04.06.2019 / 18:37
Цудоуная навiна. Гэта як асiнавы кол забiць памiж ног скрэптастану
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру