Вярхоўны суд Іспаніі заблакаваў эксгумацыю парэшткаў Франсіска Франка з маўзалея «Даліна палеглых» за шэсць дзён да пачатку работ, паведамляе іспанская El Pais.

Пяць магістратаў чацвёртай секцыі Вярхоўнага суда «аднагалосна» станоўча адказалі на просьбу сям'і Франка прыпыніць эксгумацыю, на якой настойваў урад Пэдра Санчэса з самага пачатку кадэнцыі.

Урад Пэдра Санчэса вырашыў перанесці парэшткі Франсіска Франка з маўзалея ў манументальным комплексе «Даліна загінулых», які фінансуецца дзяржавай, у мінулым годзе. Прычына — урад лічыць, што мемарыял павінен быць месцам памяці пра грамадзянскую вайну, а не праслаўляць дыктатуру.

У верасні рашэнне перанесці рэшткі Франка ўхваліў іспанскі парламент. Некалькі нашчадкаў Франка выказаліся супраць эксгумацыі. Тысячы правых пратэставалі супраць вынасу рэшткаў Франка з маўзалею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0