04.06.2019 / 23:30

Пасля забойства п'янымі паліцэйскімі 5-гадовага хлопчыка па ўсёй Украіне праходзяць мітынгі за адстаўку кіраўніка МУС 9

Масавыя пікеты з патрабаваннем да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава сысці ў адстаўку праходзяць у буйных гарадах Украіны пад упраўленнямі паліцыі, паведамляе «Українська правда».

Адзначаецца, што ў гарадах Украіны праходзяць стыхійныя пікеты пад будынкамі ўпраўленняў Нацыянальнай паліцыі ў сувязі са смерцю 5-гадовага хлопчыка ў Пераяславе-Хмяльніцкім, у забойстве якога падазраюць паліцэйскага.

Чытайце таксама: Пад Кіевам п’яныя ў дым паліцэйскія застрэлілі 5-гадовага хлопчыка

Гараджане нясуць да ўваходаў мясцовых аддзяленняў паліцыі кветкі, цацкі, а таксама запальваюць свечкі.

Пікеты праходзяць у Херсоне, Пераяславе-Хмяльніцкім, Кіеве, Чарнаўцах, Луцку, Роўне, Крапіўніцкім, Цярнопалі, Вінніцы, Дняпры, Львове, Жытоміры, Ужгарадзе, Мікалаеве і іншых гарадах.

2
Літовец / Адказаць
04.06.2019 / 23:32
Малайцы русіны.
7
Максим / Адказаць
05.06.2019 / 04:08
Он же за Зеленского на выборах всю полицию мобилизовал. Э не, такие ценные кадры клоуну еще нужны. Убери этого- поставь другого, независимого. А зачем клоуну такое окружение?
23
Брыдкая пачвара / Адказаць
05.06.2019 / 05:30
На фоне трагедыі неікія сілы вырашаюць свае асабістыя палітычныя амбіцыі
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру