Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Празе з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра краіны Андрэя Бабіша, што падазраецца ў канфлікце інтарэсаў, паведамляе Reuters.

Паводле ацэнкі арганізатараў, на Вацлаўскай плошчы Прагі сабраліся 120 тысяч чалавек. Гэтая акцыя пратэсту стала адной з самых буйных у Празе з 1989 года, калі падчас «аксамітнай рэвалюцыі» ў Празе пратэставалі сотні тысяч чалавек.

Пратэсты супраць прэм'ер-міністра і мільярдэра Андрэя Бабіша ўзмацніліся ў канцы красавіка пасля таго, як чэшская паліцыя заявіла, што палітык павінен паўстаць перад судом па справе аб махлярстве. Пратэстоўцы асцерагаюцца, што новы міністр юстыцыі Чэхіі Мары Бенешава можа ўмяшацца ў справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0