21.01.2009 / 20:14

У Беларускім войску з'явіцца шведскі стол 13

А вось скарачэння тэрміновай службы пакуль не плануецца.

А вось скарачэння тэрміновай службы пакуль не плануецца. Як і пераходу да прафесійнай арміі.

«Ніводная кантрактная армія яшчэ не справілася ні з адной вайной. Заўсёды ў бітвах перамагаў народ, які прыходзіў з запасу» — заявіў прадстаўнік Генштабу Мінабароны палкоўнік Андрэй Мурашоў у часе оnline-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. Па яго словах, пераход цалкам на кантрактную службу немэтазгодны і эканамічна не выгадны.

Не плануецца і скарачэнне тэрміновай службы. Сёння ў беларускім войску служаць 18, 12 і 6 месяцаў.

Альтэрнатыўная служба будзе. Адпаведны праект распрацаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, але пакуль не прыняты парламентам. Але закон гэты будзе па-за кампетэнцыяй Мінабароны, бо альтэрнатыўная служба па вызначэнні не з’яўляецца вайсковай.

Ад войска перасталі хавацца — некалькі гадоў таму кожны пяты прызыўнік ухіляўся ад ганаровага абавязку, у мінулы прызыў такіх было 2 са 100 чалавек. Мінабароны таксама нагадвае студэнтам замежным ВНУ пра неабходнасць паведаміць пра сваё навучанне ў ваенкамат, каб не патрапіць у спіс невыязных.

«Дзедаўшчыну» вынішчылі загадам міністра абароны. Некалькі гадоў таму Леанід Мальцаў падпісаў загад, які мусіў вырашыць пытанне дысцыпліны ў войску. Ён прадугледжваў скасаванне адказнасці камандзіраў за злачынствы падначаленых. Дзякуючы гэтаму камандзіры пачалі перасталі ўтойваць факты злачынстваў, здзейсненых падначаленымі, у тым ліку і выпадкі парушэння статутных узаемаадносін паміж вайскоўцамі. У выніку, падкрэсліў В. Раменчык, можна казаць пра выкараненне такой з’явы, як дзедаўшчына.

Статыстыка самагубстваў у войску адкрытая. Але ў войску кажуць не пра суіцыд, а пра «гібель вайскоўцаў у часе выканання сваіх абавязкаў», сказаў начальнік прэс-службы Мінабароны. У 2008 годзе загінулі два чалавекі, гэтулькі ж у 2007-м.

Сярод прызыўнікоў амаль няма асобаў з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, але ізноў такі, гэта не вызваляе іх ад праходжання мерапрыемстваў прызыву. Прызыўнік можа быць вызвалены ад праходжання вайсковай службы толькі ў выпадку, калі будзе прызнаны нягодным паводле стану здароўя. І не трэба прыкрывацца палітычнымі поглядамі, ці сексуальнай арыентацыяй, папярэдзіў палкоўнік Мурашоў.

Прадстаўнікі Мінабароны запэўніваюць, што беларускія салдаты харчуюцца не горш за натаўскіх — у іх рацыён уваходзяць мяса, садавіна, гародніна, багатыя неабходнымі вітамінамі. А ў гэтым годзе будзе зладжаны эксперымент, у часе якога нашых вайскоўцаў будуць карміць паводле сістэмы «шведскі стол».

З 15 па 31 студзеня ў войска накіруецца каля 10 тысяч маладых людзей. Усяго ў зімовай прызыўной кампаніі возьме ўдзел каля 86 тысяч прызыўнікоў. Урачыстая прысяга ва Ўзброеных сілах адбудзецца 7 лютага.

Сямён Печанко, паводле БЕЛТА

0
Алесь / Адказаць
21.01.2009 / 20:54
Ну зразумела "пераход эканамічна не выгадны". Нічога таньней за рабоў, якіх пад прымусам у армію загналі, не знойдзеш.
0
Сямён / Адказаць
21.01.2009 / 23:08
"Прадстаўнікі Мінабароны запэўніваюць, што беларускія салдаты харчуюцца не горш за натаўскіх — у іх рацыён уваходзяць мяса, садавіна, гародніна, багатыя неабходнымі вітамінамі. " О які жартаўнік! Хай прыяжджае да мяне ў в/ч 06405, яго тут такімі вітамінамі накормяць. Хаця... пад час праверак у нас нават відэльцы выдаюць і асобны посуд для салаткі - яна таксама, натуральна, зьяўляецца выключна пад час праверак.
0
дзівак / Адказаць
21.01.2009 / 23:21
«Ніводная кантрактная армія яшчэ не справілася ні з адной вайной. Заўсёды ў бітвах перамагаў народ, які прыходзіў з запасу...Зразумела ж, для вайскоўцаў гэта званьні. заробкі, крадзеж, адным словам лафа. Якая там прафэсыйная армія?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру