3 чэрвеня ў аграгарадку Забалоцце 6-гадовае дзіця выпадкова выпіла бензіна, піша Свабоднае слова
Хлопчык захацеў піць і памылкова зрабіў глыток з ёмістасці, дзе знаходзіўся нафтапрадукт. Машынай хуткай дапамогі яго шпіталізавалі ў бальніцу.
Хлопчык знаходзіцца пад наглядам медыкаў, праводзіцца лячэнне. Дзіця выхоўваецца ў шматдзетнай паспяховай сям'і.