Фота Кацярыны Бубен

Фота Кацярыны Бубен

Што менавіта адбылося ў кватэры, невядома. Жыхары суседніх дамоў распавядаюць, што з абеда 4 чэрвеня каля дома стаяла машына Следчага камітэта, піша Інтэкс-прэс.

Калегі забітай жанчыны расказваюць, што раніцай 4 чэрвеня яна не выйшла на працу ў дзіцячы сад. Яны ўзнялі трывогу. Пазней у кватэру прыехалі бацькі жанчыны, якія і пабачылі страшнае відовішча. Суседка расказвае тое, што чула ад іншых:

«Яна мёртвая ляжала каля канапы, яе муж быў без прытомнасці. Яго ў бальніцу забрала хуткая. А яна, кажуць, цяжарная была… Ёй хутка 30 гадоў споўніцца, яна выхавацелькай працуе. Вельмі ціхая, спакойная і прыемная жанчына. Сыну іх 4 гады, яна з ім заўсёды ў двары гуляе. А тут такое … Не разумею, як гэта ўвогуле магчыма?»

Па словах суседзяў, хлопчыка падчас трагедыі дома не было: яго адвезлі да бацькоў мужчыны.

Сям'ю суседзі апісваюць як «нармальную і звычайную».

— З выгляду ўсё ў іх было нармальна. Жанчына з дзіцем часта гуляла, а муж яе ездзіў на заробкі, каб крэдыт за кватэру плаціць.

Пазней у СК паведамілі, што заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Падазраваным па крымінальнай справе прызнаны муж жанчыны, які знойдзены ў кватэры без прытомнасці з колата-рэзанымі раненнямі.

Паводле папярэдняй версіі, мужчына прычыніў сабе цялесныя пашкоджанні з мэтай утойвання здзейсненага ім злачынства. Ён знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0