22.01.2009 / 10:40

Наша Страва Відэа 35

Алесь Белы вучыць гатаваць кулебяку ды морс з журавінаў – на відэа!

Кніга «Наша страва» – энцыклапедыя сапраўднай беларускай кухні, якая прыйдзецца даспадобы як тэарэтыкам-культуролагам, так і практыкам, аматарам падсілкавацца са смакам. Выйшла яна, дарэчы, і па-англійску.

А цяпер «Нашу страву» можна не толькі чытаць, але і глядзець: на відэа укладальнік кнігі Алесь Белы вучыць гледачоў гатаваць стравы з традыцыйнага вігілійнага меню – кулебяку ды морс з журавінаў. Перш чым гатаваць, ён раіць падрыхтаваць наступныя складнікі:

Для морсу спатрэбіцца:

1 шклянка журавiнау
2 шклянкi цукру
3 лiтры вады

Для прыгатаванні кулебякі патрэбныя:

трацiна 100-грамовага пачку дражджэй
трацiна 250-грамовага пачку маргарыну (80 г.)
крыху малака для актывiзацыi дражджэй
вада
шчыпотка солi
цукар
мука (у колькасцi, патрэбнай для таго, каб замясіць цеста ў кансiстэнцыi густой смятаны)

Для начынкі:

Капуста, морква (колькасць - на вока). Можна таксама дадаць цыбулю.

Частка першая:

Частка другая:

0
з раёну / Адказаць
22.01.2009 / 12:15
з кулінарнага боку кнігі і рэцэпты, прапанаваныя Белым -- 0. паспрабуйце прыгатаваць нешта па яго рэцэптам -- самі зразумеце. Спрараўдныя кулінарныя кнігі не такія: там усё павінна быць выверана да дробязі, а на выхадзе -- павінна атрымацца СМАЧНАЯ страва. А то "наша страва, наша страва"... Гэта ж у рот не возьмеш!
0
Gurman / Адказаць
22.01.2009 / 12:28
Божухна, які ж непрыемны гэты дзядзька! І распавядаць зусім ня ўмее.
0
Мікола / Адказаць
22.01.2009 / 14:04
А мне спадабалася. Малайцы ННіўцы і Белы. 2 з раёну Я гатавай некалькі рэцэптаў з Нашай Стравы - нармалёва атрымалася. Дарэчы, вось гэты відэа падкаст і дэманструе на практыцы рэцэпты з кнігі. 2 Gurman Глядзіце жонку Канчалоўскага. Яна ж з Беларусі 8-) Калі у вас ёсць камера - паспрабуйце самі запісаць аналагічнае, і зразумеце, наколькі гэта цяжка. P.S. Чакаю на працяг.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру