«Зафіксаваны першы візіт за мяжу, пра што ўжо казаў абраны прэзідэнт — зафіксавана дата, візіт адбудзецца 16 ліпеня, а потым будуць і іншыя кантакты — з лідэрамі рэгіёнаў, з суседзямі, з нашымі стратэгічнымі партнёрамі. Усё — паступова», — сказаў Лінкявічус.

Гаворачы аб знешняй палітыцы наогул у святле змены кіраўніка краіны, Лінкявічус сказаў, што магчымыя тактычныя, але не стратэгічныя змены.

«Літва ўвесь час адрознівалася пераемнасцю. Вядома, могуць быць нейкія тактычныя нюансы, але я не думаю, што будуць драматычныя змены ў стратэгічным плане. Я на гэта не спадзяюся, спадзяюся на паслядоўнасць, пераемнасць», — сказаў Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0