president.gov.ua

president.gov.ua

Абвастрэнне канфлікту на Данбасе — не лепшы фон для аднаўлення перамоў у Мінску, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, падчас нядаўняга абстрэлу на Данбасе загінулі трое вайскоўцаў, яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні.

«Хачу звярнуцца да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і камандаванню яе акупацыйных сіл на Данбасе. Абвастрэнне канфлікту — не лепшы фон для аднаўлення перамоў у Мінску. Нам не трэба лішні раз нагадваць пра магчымасць эскалацыі вашай агрэсіі», - напісаў Зяленскі ў сваім фэйсбуку.

Ён таксама дадаў, што мае намер абмеркаваць сёння «з еўрапейскімі калегамі» адкрытую дэманстрацыю гэтай агрэсіі. «А ўкраінская дэлегацыя ў Мінску нагадае аб недапушчальнасці спробаў дыялогу з намі з пазіцыі сілы», — паабяцаў прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0