На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе, што гэтымі днямі праходзіць у Мельбурне, Вікторыя Азаранка выйграла свой другі матч.

Праўда, у матчы з Тацянай Гарбін (Італія) было згуляна толькі пяць геймаў.

Пры ліку 4:1 у першым сэце прадстаўніца Італіі адмовілася ад далейшай барацьбы — яна пацягнула цягліцы прэсу.

У 1/16 фіналу Азаранка згуляе з францужанкай Амелі Марэсмо. У 1/8 фіналу пераможцу двубою чакае Сэрэна Ўільямс.

Нагадаем, што ў першым крузе Марэсмо абыграла беларуску Вольгу Гаварцову 6:4, 6:4.

 У кастрычніку ў Цюрыху Вікторыя разбіла Марэсмо (францужанка - на фота) - 6:2, 6:1. Фота australianopen.com

У кастрычніку ў Цюрыху Вікторыя разбіла Марэсмо (францужанка - на фота) - 6:2, 6:1.
Фота australianopen.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?