Пераход для жаб з'явіўся на 197-м кіламетры аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна, піша grodnonews.by.

Пры рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі — Малое Мажэйкава Шчучынскага раёна трапілася забалочаная мясцовасць, якая магла быць адрэзаная для міграцыі вялікай папуляцыі земнаводных. У праект абнаўлення дарогі ўключылі збудаванне міграцыйнага калідора.

На адлегласці каля 400 метраў уладкавалі сценкі вышынёй больш за паўметра, каб жабы не маглі выйсці на дарогу, але па дарожках свабодна маглі прайсці або праскакаць у падземныя трубы.

На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца не толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0