Раніцай 6 чэрвеня ў сталічны гіпермаркет «Прастор» забег конь.

Людзі пачалі панікаваць і разбягацца. А жывёла зачапілася за дзверы і не змагла вызваліцца.

Як высветліла «Наша Ніва», здарэнне адбылося ў краме на вуліцы Убарэвіча. 

Прадстаўнікі сеткі «Прастор» распавялі падрабязнасці: гаспадар кепска прывязаў каня, а сам пайшоў у краму. Пасля конь адвязаўся і «завітаў» у гіпермаркет. Жывёла не пацярпела, гаспадара хутка знайшлі.

Панікі не было, падкрэслілі прадстаўнікі крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0