06.06.2019 / 13:18

Можа, вы дэмісэксуал? У Tinder можна будзе выбраць адну з дзевяці сэксуальных арыентацый 6

Праграма для спатканняў Tinder дадае новую функцыю — карыстальнікі змогуць пазначаць у профілях сваю сэксуальную арыентацыю. Прапануецца 9 варыянтаў: гетэрасэксуал, гей, лезбіянка, бісэксуал, асэксуал, дэмісэксуал (тыя, для каго важнейшая эмацыйная сувязь, а не сэкс), пансэксуал, квір і «яшчэ не вызначыўся» (абраць можна адразу тры).

Як піша The Verge, новая функцыя зробіць пошук пары больш эфектыўным. Раней ў праграме можна было выбраць толькі, людзей якога полу ты хочаш бачыць: мужчын, жанчын ці і тых, і тых.

У гэтым месяцы абнаўленне запрацуе ў ЗША, Англіі, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ірландыі і Індыі. У астатніх краінах новая функцыя стане даступна пазней.

NN.by

2
мясцовы2 / Адказаць
06.06.2019 / 14:10
а што калі я суперсэксуал, то якім дадаткам мне карыстацца?
29
Элтон Макс / Адказаць
06.06.2019 / 14:47
А ориентацию - педофил тоже уже можно выбрать? Вот это технологический прогресс!
0
хамса / Адказаць
06.06.2019 / 18:35
мясцовы2, суперсэксуал на ніўке толькі адзін.. здагадайцеся з трох спроб хто)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру