06.06.2019 / 13:43

На 1000-годдзе Брэста ў цэнтры горада паставяць трохметровы бюст Пушкіна 50

Фота Zarya.by

У цэнтры Брэста ўвосень усталююць бюст расійскага паэта Аляксандра Пушкіна. Урачыстую падзею хочуць прымеркаваць да 1000-годдзя горада.

Скульптура вышынёй тры метры (разам з пастаментам) з'явіцца на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Пушкінскай.

Праект прафінансуе «Рассупрацоўніцтва».

Чытайце: Узнагароджаны за анексію Крыма сын Франца Клінцэвіча цяпер узначальвае Рассупрацоўніцтва ў Беларусі

У гонар Пушкіна ў Брэсце ўжо названы вуліца, ліцэй і універсітэт, дзве бібліятэкі.

У Брэсце стаяць помнікі Міцкевічу, Гогалю, Шаўчэнку, зараз з'явіцца Пушкіну, але няма ніводнага помніка беларускім пісьменнікам.

У горадзе ёсць вуліцы Янкі Купалы — даволі значная, Якуба Коласа і Багдановіча — кароценькія, на ўскраінах. Ёсць невялічкая вуліца Калесніка, няма вуліц імя Караткевіча і Быкава, ды нават выхадца з Берасцейшчыны Ігнатоўскага. Няма і вуліцы імя Янішчыц, ураджэнкі Брэсцкай вобласці.

NN.by

8
Мадамауна / Адказаць
06.06.2019 / 13:47
Каланiяльны комплекс непаунавартнасцi беларусау I нiякага пачуцця годнасцi
7
Белачупакабра / Адказаць
06.06.2019 / 13:53
Ён вызваляў Брэст ад захопнікаў? Можа, ён напісаў у Брэсце лепшыя вершы? Навошта гэта?
6
фелікс / Адказаць
06.06.2019 / 13:54
  Яшчэ вуліца Міцкевіча е, даволі заўважная. А так у цэнтры у асноўным назвы, якія ласкаюць вуха расейскага імперца - Савецкая пешаходная, Леніна, Маркса, Камсамольская, Камуністычная. На плошчы Леніна стаіць помнік Леніну, які паказвае рукой прама на суседні касцёл.
  Гогаль, Пушкін - гэта ж вядомыя берасцейцы, яны жылі у Берасці і пісалі свае коміксы.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру