06.06.2019 / 16:10

Чарнасоценцаў бамбанула ад трэйлера «Купалы» 27

Трэйлер фільма «Купала» выклікаў вельмі рэзкую рэакцыю ў чарнасоценскіх колах. Гэта стужка «Беларусьфільма» пра народнага паэта Янку Купалу называецца самым маштабным айчынным кінапраектам за апошнія гады. Рэжысёрам «Купалы» выступае Уладзімір Янкоўскі. Фільм здымаўся ў Беларусі, Літве і Расіі.

Прапануем некаторыя водгукі на гэты фільм:

«Гэта адзін з першых буйных праектаў, якія прасоўваюць дэрусіфікацыю і цэнтральнаеўрапейскую ідэнтычнасць беларусаў, які зроблены менавіта дзяржавай, а не актывістамі, для ілюзіі грамадзянскай ініцыятывы. Фільм патрэбен, каб стварыць адчуванне, што да рэвалюцыі Беларусь была не часткай Расійскай Імперыі, а чымсьці накшталт Польшчы (глядзі крылатыя гусары, каталікі, мова і гэтак далей).

Цытуецца Андрэй Курэйчык:

У «Янку Купалу» арганічна і шмат гавораць на «тарашкевіцы». Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы — ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова — гэта крута! Калі такое кіно здымаў «Беларусьфільм»?

Курэйчык сам зняўся ў «Купалу». Калі расійскія кінакампаніі працягнуць карыстацца паслугамі гэтага персанажа, яны будуць фактычна аплачваць і падтрымліваць дэрусіфікацыю і бачнага дзеяча беларускага нацыяналізму. Гэтая ідэнтычнасьць актыўна ўкараняецца з 2014 года, і я даю яшчэ некалькі гадоў да моманту, калі яна апануе ў рэспубліцы ўсё, а варожасць беларускай дзяржавы стане відавочнай для расійскага абывацеля».

(Тэлеграм-канал «Бульба прастолаў»)

«Па-першае, калі меркаваць па трэйлеры, стваральнікам фільма не ўдалося (а можа, яны і не імкнуліся да гэтага?..) адысці ад штампаў «старога» беларускага кіно, дзе абавязкова прысутнічаюць драўляная калыска, якую люляе маці, добры дзядуля з сахой, які распавядае ўнуку пра багацце наша — хлеб надзённы і г.д. Момантаў, вырашаных у стылістыцы нацыянальнага рамантызму (хаты, буслы, студні), у фільме будзе лішак, можна не сумнявацца.

Па-другое, ужо па трэйлеры можна цалкам пэўна сказаць, у якім ключы будуць пададзеныя некаторыя моманты з гісторыі Беларусі. Так, Польскае паўстанне 1863-64 гг. — безумоўнае дабро, а яго дзеячы — нацыянальныя героі. Гэта відаць з кароткага дыялогу хлопчыка Яся Луцэвіча з нейкім сівавусым ветэранам паўстання, які горача запэўнівае яго, што «мы не здамося нiколi». Адпаведна, нядобрыя «царскія войскі» расстрэльваюць нейкую дэманстрацыю пад лозунгам «Далоў царскі ўрад!», а Купалу дастаецца ад казака нагайкай па спіне, хоць падобнага факту ў біяграфіі паэта не зафіксавана».

(Сайт «Тэлескоп»)

«Як ні круці, Янка Купала — персанаж з савецкага пантэона класікаў нацыянальнай літаратуры. Гэтаму не перашкодзіла яго вельмі складная біяграфія — і супрацоўніцтва з БНР (а праз яе — з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй), і высокая пасада ў БНК (а праз яе — абвінавачванні ў супрацы з польскай акупацыйнай адміністрацыяй). Гэтаму не перашкодзіла выразная нацыяналістычная нота ў яго дасавецкай паэзіі і публіцыстыцы.

Калі гэта сага пра «беларускасць», якая перамолатая «саўком», — што ж, гэта ідэалагічны трэнд цяперашняй грантавай IT-апазіцыі. Але трэнды прыходзяць і сыходзяць. І гэтае кіно памрэ так жа, як памерлі фільмы 1920-х гадоў пра адважнага барацьбіта з царскім самадзяржаўем Кастуся Каліноўскага».

(Тэлеграм-канал «Трыкатаж»)

ЗП

7
Ліцьвін металіст / Адказаць
06.06.2019 / 16:29
Калі ў гэтых бамбіць, значыць слушнай дарогай ідзем спадарства
9
Нейкі чалавек / Адказаць
06.06.2019 / 16:31
Няхай усе прыдуркаватыя чарнасоценцы заб'юць сябе аб сьцену.
8
LitvinM / Адказаць
06.06.2019 / 16:32
Самае лепшае - не заўважаць ГАЎНО імперскае і жыць сваім жыцьцем
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру