Новы пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў не знаёмы з дыпламатычнай працай папярэдняга пасла Міхаіла Бабіча ў Мінску, але хоча, каб «дзверы расійскага пасольства былі шырока расчынены для нашых калег і сяброў». Пра гэта ў Мінску на сваім першым брыфінгу ў якасці пасла Расіі ў Беларусі заявіў Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе Tut.by.

Фота: Сяргей Балай, Tut.by.

Фота: Сяргей Балай, Tut.by.

На брыфінгу Мезенцаў распавёў, якую ўстаноўку па працы ў Беларусі яму даў Уладзімір Пуцін.

— Устаноўка, я думаю, якую дае кіраўнік дзяржавы і кіраўнік МЗС любому паслу, у рамках яго задач. Гэта зрабіць усё, каб глыбіня адносін паміж Расіяй і Беларуссю была яшчэ больш выніковай, каб гэта адчувалі людзі. Каб традыцыі брацкіх народаў, эканамічнага ўзаемадзеяння, магчымасць і гатоўнасць браць адзін у аднаго найлепшы вопыт у эканамічных і сацыяльных практыках прыносіла мільёнам грамадзянам нашых краін дастатак, камфорт, упэўненасць, каб яны планы сваіх сем'яў суадносілі з планамі двухбаковых адносінаў, сваіх дзяржаў, — сказаў Мезенцаў.

На пытанне чым яго дыпламатычная місія будзе адрознівацца ад місіі папярэдняга пасла Міхаіла Бабіча, Мезенцаў адказаў, што не можа параўноўваць.

— Я не быў знаёмы з практыкай Міхаіла Бабіча, але я разумею, з улікам майго дыпламатычнага вопыту і ў кітайскай сталіцы генеральным сакратаром ШАС, што любая дыпламатычная практыка характарызуецца шэрагам рыс: адкрытасцю, шчырасцю, максімальным увагай да людзей. І мы хацелі б, каб дзверы расійскага пасольства былі шырока расчынены для нашых калег і сяброў. І каб на прыёме 11 чэрвеня было як мага больш гасцей, каб мы паціснулі ім рукі, чокнуліся келіхамі ў гонар дзяржаўнага свята Дня Расіі, — сказаў пасол.

Пазней ён таксама дадаў, што «ніякіх зачыненых дзвярэй для беларускіх журналістаў не будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?