Заснавальнік кампаніі Kaggle і эксперт у галіне аналізу дадзеных Энтані Голдблум сказаў: «У людзей няма шанцаў канкураваць з машынамі ў тых галінах, дзе для прыняцця рашэння трэба вывучыць вялікі аб'ём дадзеных». У спецыяльным матэрыяле з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у Вільні разбіраемся, з чым не зможа справіцца штучны інтэлект і кім павінен быць паспяховы гуманітарый сёння.
А ці гуманітарый я?
Чаму вы паступаеце на гуманітарную спецыяльнасць? Сутнасць самага распаўсюджанага адказу сярод абітурыентаў можна сцісла перадаць так: мне падабаецца пісаць / маляваць / ствараць і мець зносіны з іншымі людзьмі. Самі яшчэ таго не ўсведамляючы, абітурыенты сваім адказам пазначаюць галоўныя задачы гуманітарных ведаў — усведамленне чалавекам самога сябе і пошук мовы самавыяўлення праз слова ці вобраз.
Сучасны свет сутыкаецца з выклікамі, у адносінах да якіх нашы ўяўленні пра сябе і надзённыя праблемы выяўляюць сваю беспадстаўнасць. Сітуацыя, зрэшты, не так ужо адрозніваецца ад таго, што адбывалася ў мінулым. З пачаткам новага ХХI стагоддзя ў нас з'явіліся надзеі на тое, што навука і веданне чалавека пра сябе нарэшце апынецца ў стане атрымаць урокі са свайго мінулага. Але надзеі і ілюзіі часта так складана адрозніць. Менавіта пошукам адказаў на галоўныя пытанні пра чалавека і адзначаны шлях гуманітарыя.
Хто такі паспяховы гуманітарый сёння?
Найперш гэта візіянер і ініцыятар — асоба, якая можа ўявіць будучыню і натхніць іншых на рух і змены. Кошт ініцыятывы сёння сапраўды вельмі высокі. Таму навучальныя праграмы як найбуйнейшых універсітэтаў свету, так і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ўсё больш ўключаюць у навучальны план спецыяльныя курсы і воркшопы пра тое, як навучыцца знаходзіць сваю мову, свае кірункі і рэалізоўваць у іх індывідуальныя ініцыятывы.
Як робяць гуманітарыяў у ЕГУ?
Здольнасці і крэатыўны патэнцыял кожнага студэнта індывідуальныя. Трэба асцярожна балансаваць, каб дапамагчы, падштурхнуць, натхніць і не нашкодзіць. Таму ЕГУ прытрымліваецца індывідуальнага падыходу да навучання: суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў тут — 1:10. Прасядзець цэлую пару незаўважаным не атрымаецца, таму падрыхтоўка да кожнага занятку заўсёды патрабуе шмат намаганняў і адказнасці ад кожнага студэнта.
Па-першае, для гуманітарыя вялікае значэнне мае веданне замежнай мовы і міжнародны характар навучання ў цэлым. Таму першыя два гады кожны студэнт-бакалаўр у абавязковым парадку паглыблена вывучае англійскую мову. А на праграме «Сусветная палітыка і эканоміка» пераходзіць на цалкам англамоўнае навучанне ўжо з другога года.
Але адной англійскай цяпер ужо нікога не здзівіць, таму на выбар студэнтам прапануюцца літоўская і нямецкая мовы. Студэнты праграмы «Еўрапейская спадчына» вывучаюць нямецкую як абавязковы курс.
Пасля заканчэння першага курса ўсіх студэнтаў актыўна заклікаюць да ўдзелу ў конкурсе Праграм абменаў Эразмус+ і Кампус Еўропа. Эразмус+ дае магчымасць студэнтам правесці да двух семестраў у адным з 60 замежных універсітэтаў, вывучыць яшчэ адну замежную мову і набыць новых сяброў з усіх куткоў свету. Натуральна, мову навучання ва ўніверсітэце-партнёры часцей за ўсё рэкамендуецца абіраць англійскую або нямецкую, каб удасканаліць валоданне. Але студэнты з добрымі лінгвістычнымі дадзенымі нярэдка абіраюць навучанне на мове краіны ўніверсітэта і, такім чынам, авалодваюць яшчэ адной з еўрапейскіх моў.
Па-другое, для спецыяліста вельмі важна быць у курсе перадавых тэхналогій. Праца з найноўшым абсталяваннем медыяцэнтра ЕГУ, пастаяннае ўцягванне розных камп’ютарных праграм і тэхнічных сродкаў у працэс навучання, спецыялізаваныя воркшопы — усё гэта заклікана дапамагчы студэнту быць з тэхнікай на «ты», умець пісьменна паказваць сваю працу ў інтэрнэце і аналізаваць анлайн-рынак. Асабліва гэтыя навыкі неабходныя студэнтам праграм «Медыя і камунікацыя» і «Візуальны дызайн».
Вышэйшая адукацыя не можа абмяжоўвацца толькі трансляцыяй прафесійных ведаў, яна павінна ўсяляк спрыяць выхаванню ў студэнтах навыкаў адаптыўнасці і гнуткасці. Універсітэт імкнецца даць студэнтам міждысцыплінарныя навыкі ў спалучэнні з ведамі і крэатыўнасцю, запатрабаванымі на сучасным глабальным рынку працы. Менавіта таму тут існуе Агульнаўніверсітэцкія падрыхтоўка (Core Curriculum), якая абапіраецца на адукацыйную традыцыю ў галіне свабодных навук і мастацтваў (liberal arts and sciences). У распрацоўцы новай мадэлі агульнаўніверсітэцкія падрыхтоўкі ЕГУ ў 2014—2016 гадах узялі ўдзел 25 экспертаў з міжнароднай сеткі Бард-каледжа ў галіне вышэйшай адукацыі з універсітэтаў сямі краін, у тым ліку ЗША, Германіі, Расіі, Венгрыі, Кыргызстана і іншых.
У якіх сферах гуманітарыі дамагаюцца поспеху і добра зарабляюць?
Спецыялісты, якія працуюць з вялікімі дадзенымі (big data).
Гуманітарыі-прафесіяналы ўмеюць гаварыць і пісаць так, каб было зразумела ўсім. У свеце, які пастаянна змяняецца, гэтае ўменне займае адну з першых пазіцый. Тлумачыць даступнай мовай і аналізаваць інфармацыю, якую пасылаюць інтэрнэт рэчы (англ. Internet of things, IoT) і сацыяльныя медыя ўсё цяжэй, а значыць, і навык на рынку працы цэніцца вышэй. Прадпрымальнік і мільярдэр Марк Кьюбан (Mark Cuban) лічыць, што праз 10 гадоў попыт на спецыялістаў па гуманітарных навуках будзе большы, чым попыт на праграмістаў ці нават інжынераў.
Будзьце гуманітарыем і асвойвайце сферу высокіх тэхналогій! У IT-сферы цяпер найбольш патрэбныя спалучэнні гуманітарных і тэхнічных навыкаў. Найбуйнейшым кампаніям сёння патрэбны спецыяліст, які арыентуецца ў сферы высокіх тэхналогій і адначасова разумее, чаго хоча сучасны чалавек і ў якім выглядзе яму павінна быць гэта дадзена. Адным з першых гэта зразумеў стваральнік брэнда Apple Стыў Джобс.
Міждысцыплінарнасць ведаў усё больш запатрабаваная. Facebook шукае спецыялістаў нетэхнічных і тэхнічных спецыяльнасцяў у прапорцыі 3:2. У кампаніі Uber яшчэ 4 гады таму на адну інжынерную вакансію прыходзілася тры гуманітарныя.
ЕГУ імкнецца заахвочваць міждысцыплінарныя даследаванні студэнтаў.
«У ЕГУ я вырашыў пісаць бакалаўрскую працу на тэму касмічнага права. Я ўдзячны сваім выкладчыкам за падтрымку майго рашэння. У Беларусі ў мяне б такой магчымасці не было. Пасля ЕГУ я паступіў ва Універсітэт Небраска на праграму «Касмічнае, кібер- і тэлекамунікацыйнае права». Я быў адзіным студэнтам-не амерыканцам і, наколькі я ведаю, адзіным выпускніком падобнай праграмы з постсавецкіх краін», — кажа выпускнік праграмы «Міжнароднае права» Арцём Анісімаў.
У сферы анлайн-адукацыі. Сёння тут сапраўды не хапае спецыялістаў, якія могуць не толькі наладзіць працу і напоўніць анлайн-адукацыю кантэнтам, але і прааналізаваць актуальнасць дадзеных, іх даступнасць, засваяльнасць, адаптыўнасць да новых сфер працы.
Гуманітарыі таксама вельмі запатрабаваны ў сферы продажаў. Напрыклад, цяпер практычна ўсе СМІ шукаюць людзей, якія змогуць ператварыць медыя ў прадукт. У нашым рэгіёне мала спецыялістаў, якія ўмеюць гэта рабіць прафесійна: многія глядзяць на медыя толькі як на кантэнт.
Міжнародная камунікацыя. У сучаснага рынку ўсё менш межаў тэрытарыяльных, але ў той жа час усё больш драбнення на сегменты. Калі ўчора мы яшчэ гаварылі пра міжкультурную камунікацыю ў інтэрнэце, то сёння добры спецыяліст павінен адначасова працаваць і ў міжкультурным, і ў міжузроставым, і нават у міжтэхналагічным асяроддзі. У корані змянілася тая сфера, якую мы акрэсліваем як Public Relations. Буйныя кампаніі цяпер шукаюць не проста мадэратараў і адміністратараў, а лідараў сеткавых камунікацый з веданнем некалькіх замежных моў, здольных зразумець культурны кантэкст і этычна ставіцца да каштоўнасцяў іншых. Вельмі важна ўменне працаваць у міжнародным калектыве.
Першы крок на шляху да разумення таго, што значыць працаваць у такіх умовах, студэнты ЕГУ робяць ужо падчас вучобы, ствараючы свае курсавыя праекты разам з замежнымі калегамі. У выкладчыцкім складзе ўніверсітэта спецыялісты з больш чым дзесяці краін. Калі на старэйшых курсах з'яўляецца неабходнасць праходжання практыкі, у студэнтаў ёсць магчымасць прайсці міжнародную са спецыяльнай стыпендыяй праграмы Эразмус+ у адной з краін Еўропы.
Для чаго гэта ўсё?
Каб знайсці працу, якую вы будзеце любіць усім сэрцам. Не варта забываць і пра тое, што новаму пакаленню спецыялістаў трэба будзе ўмець ствараць сабе працоўныя месцы самастойна. Праца дзеля заробку — гэта складана пераадольная ўстаноўка для многіх маладых людзей з постсавецкага рэгіёну. На вымушанай працы вельмі складана стаць сапраўдным прафесіяналам і захаваць гуманнае стаўленне да сябе і іншых. Менавіта таму выкладчыкі ЕГУ заклікаюць спачатку звяртацца да асэнсавання саміх сябе і назапашаных чалавецтвам ведаў, а затым выяўляць сябе ў працы над праектамі па спецыяльнасці.
У 2019 годзе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае выпускнікоў школ і ССНУ Беларусі на бакалаўрскія праграмы дзённай і дыстанцыйнай формаў навучання:
- Візуальны дызайн
- Еўрапейскае спадчына
- Медыя і камунікацыя
- Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза
- Сусветная палітыка і эканоміка
Здача ўступных экзаменаў праходзіць у Мінску. Грамадзянам і сталым рэзідэнтам Беларусі даюцца гранты на пакрыццё навучання — 50% і 100%.
Падача дакументаў на вочную форму навучання — да 15 чэрвеня, на дыстанцыйную форму — да 3 ліпеня.
Падрабязнасці на сайце EHU, па тэлефоне +370 5 2639650, у Skype: QuestionEHU, а таксама ў Facebook і VK.