Скандальна вядомая прапагандыстка тэлеканала «Россия-1» Вольга Скабеева выклала ў сваім інстаграме фота акрэдытацыйнай карты, якую ёй выдалі ў Мінску. Там яе імя напісана як «Скабеява Вольга».
«Так мяне яшчэ ніхто не называў», — напісала тэлевядучая.
МЗС Беларусі выдаў ёй акрэдытацыю на два месяцы — з 4 чэрвеня па 3 жніўня.
Цікава, што праз нейкі час Скабеева выдаліла публікацыю са свайго інстаграма (допіс быў па гэтым адрасе), аднак інтэрнэт-карыстальнікі паспелі зрабіць скрыншот допісу.