У новай перадачы «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТБ абмяркоўваліся пытанні геапалітыкі, а таксама месца Беларусі ў сённяшнім свеце.

Вядучы перадачы, гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сказаў: «Што можа пабудзіць сусветныя дзяржавы ўсё ж сесці за стол перамоваў? Мы не хочам быць закладнікамі блокавага супрацьстаяння, мы не хочам быць лініяй абароны нічыёй».

На гэта адрэагаваў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.

Сяргей Рахманаў. Скрын з ctv.by.

Сяргей Рахманаў. Скрын з ctv.by.

«Я тут не разлічваю на высокі інтэлект заходніх краін. Практыка іх дзеянняў паказвае, на жаль, што такой інтэлектуальнай сілы, якая ўлічвае глабальныя інтарэсы чалавецтва, не праглядаецца. Праглядваюцца інтарэсы эгаістычныя, нацыянальныя, карпаратыўныя», — сказаў Рахманаў.

Потым ён працягнуў: «Трэба, каб было ўмацаванне той альтэрнатыўнай сілы, якая ўжо фарміруецца цяпер. Патрэбен альянс краін, якія маюць альтэрнатыўнае бачанне, да іх ліку адносяцца такія буйныя краіны, як Кітай, Расія, а таксама краіны, якія іх падтрымліваюць. Беларусь, натуральна, таксама падтрымлівае гэтую лінію. Шмат кажуць пра мультыпалярны свет, падобнага роду ідэі ўзнікаюць. У любым выпадку гаворка ідзе пра фарміраванне такой ідэалогіі, якая б адказвала за інтарэсы ўсяго чалавецтва, а не інтарэсам асобных гегемонаў».

Сяргею Рахманаву 67 гадоў. Ён родам з Краснадара (Расія). Доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН. Быў намеснікам старшыні прэзідыума Акадэміі навук, паслом Беларусі ў Японіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?