З пачатку актыўнасці кляшчоў сёлета ад іх укусаў пацярпелі больш за 400 мінчукоў. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача сталіцы Святлана Ярмак, перадаюць «Мінск-Навіны».
- Праведзена 555 даследаванняў насякомых, у тым ліку узятых з зялёных зон. Заражанымі лайм-барэліёзам аказалася 45 кляшчоў, - дадала С. Ярмак.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч падкрэсліў, што раённыя ЖКГ павінны больш старанна і аператыўна касіць траву.