У Шаркаўшчыне СК разбіраецца з жанчынай, якая скрала ў суседкі пашпарт. З пашпартам яна абышла некалькі віцебскіх банкаў, спрабуючы атрымаць крэдыты. За ўсё жанчына хацела ўзяць крэдыты на 15 тысяч рублёў, але выдалі ёй толькі 6,5 тысяч. Грошы яна патраціла, а вяртаць іх не збіралася.

Пасля таго, як праваахоўным органам стала вядома пра крэдыты, часткова яна даўгі пакрыла, піша БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0