08.06.2019 / 16:53

NASA вядзе жывую трансляцыю будаўніцтва марсахода Mars 2020 1

NASA усталявала вэб-камеру, з дапамогай якой можна ўбачыць будаўніцтва марсахода NASA Mars 2020 у Пасадэне, штат Каліфорнія.

Вы можаце назіраць, як інжынеры і тэхнічныя спецыялісты збіраюць і выпрабоўваюць марсаход, перш чым у наступным годзе ён адправіцца ў адну з самых тэхналагічна складаных міжпланетных місій, калі-небудзь створаных.

Вы таксама можаце глядзець і ўдзельнічаць у анлайн-чатах з членамі каманды Mars 2020, калі яны адказваюць на пытанні пра місію.

0
Яўген_2020 / Адказаць
10.06.2019 / 01:02
Ёсць "Хай-тэк", і ёсць "Хай так!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру