Хутка вясна, канстатуе Бі-Бі-Сі

Хутка вясна, канстатуе Бі-Бі-Сі

Наступнымі днямі - да плюс 6°С, дождж. Прагноз надвор’я на 23—25 студзеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 23 студзеня будзе воблачна.

На большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай па ўсходзе слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 4°С, днём плюс 1—6°С.

Заўтра ў Мінску — воблачна. Часам дождж. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 1—3°С.

24 студзеня па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. Часам ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°C, днём 0 — плюс 5°C.

25 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі невялікія ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

24 студзеня ў Мінску — воблачнае надвор’е. Часам ападкі, у асноўным дождж. Слабыя туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём 0 — плюс 2°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0