09.06.2019 / 11:13

Сёння пачалася наймацнейшая магнітная бура: як засцерагчыся ад негатыўнага ўплыву 5

NASA

У нядзелю, 9 чэрвеня, пачалася наймацнейшая магнітная бура. Метэазалежным людзям яна пагражае павышаным эмацыйным напружаннем і агульным недамаганнем.

Наступствы метэаўдара будуць адчувальнымі і на наступны дзень, 10 чэрвеня, звяртае ўвагу УНІАН.

Сімптомы пры магнітных бурах:

  • бяссоніца альбо дрымотнасць;
  • пагаршэнне самаадчування без бачных на тое прычын;
  • раздражняльнасць;
  • няўважлівасць;
  • галаўны боль;
  • скокі ціску;
  • апатыя.

Як абараніць сябе ад уплыву магнітных бур:

  • не пераядайце, налягайце на гародніну, садавіну, белае мяса, рыбу;
  • каву замяніце мятнай гарбатай і піце пабольш вады, асабліва ў такі гарачы перыяд, як чэрвень;
  • не піце алкаголь незадоўга да метэаўдару і ў дзень, калі ён адбываецца;
  • усе складаныя задачы адкладайце на потым, гэта дапаможа захаваць эмацыйны баланс;
  • не забывайце, што ваша самаадчуванне залежыць і ад сну, таму ў дні магнітных бур сачыце за рэжымам сну, не заседжвайцеся дапазна;
  • трымайце пад рукой прапісаныя доктарам лекі, калі ў вас хранічныя захворванні, бо ў дні метэаўдараў яны могуць абвастрацца;
  • не лянуйцеся прагуляцца незадоўга да сну;
  • пастарайцеся за 1—1,5 гадзіны перад сном не карыстацца гаджэтамі;
  • адмоўцеся ў дні магнітных бур ад далёкіх паездак.

Каляндар магнітных бур на чэрвень:

NN.by

3
HENRIK KWINTA / Адказаць
09.06.2019 / 12:55
Магнитная бура падзейничае тольки на аднаго чалавека, гэта значыць новая порцыя дурнаты на каналах гебельств.Заутра будзе славесны дрыстун ад лучазарнага.
2
Святлана / Адказаць
09.06.2019 / 19:02
Столькі памылак у тэксце... Мабыць аўтара бура ўжо добра шыбанула па галаве...
1
Скураныя крылы / Адказаць
09.06.2019 / 21:25
HENRIK KWINTA, ды на ўсіх яна аднолькава удзейнічае. Пытанне як ратавацца ад гэтага ліха. Большасць, па старой звычцы, хаваецца ў бульбу.


Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру