У Мастах на прадпрыемстве ААТ «Мастоўдрэў» выбухнула газапаветраная сумесь. Разбураны аднапавярховы будынак, ахвяраў няма, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне ў службу 101 паступіла 7 чэрвеня ў 23:38. Выбух без наступнага гарэння адбыўся ў аднапавярховым блокавым будынку аварыйнага зліву алею на тэрыторыі ААТ «Мастоўдрэў». Будынак разбураны. Пацярпелых няма. Прычыну выбуху высвятляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0