tengrinews.kz

tengrinews.kz

Вынікі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў сведчаць аб тым, што перамогу на выбарах у Казахстане атрымлівае вылучаны кіруючай партыяй Касым-Жамарт Такаеў.

У адпаведнасці з экзітполам, які праводзіла арганізацыя «Грамадская думка», Касым-Жамарт Такаеў, які заняў пасаду кіраўніка рэспублікі пасля складання паўнамоцтваў Нурсултанам Назарбаевым у сакавіку, набірае 70,13% галасоў выбаршчыкаў, паведамляе выданне Nur.

Такім чынам, ён значна апярэджвае кандыдата ад руху «Улт тагдыры» Аміржана Касанава (15,39%).

Трэцяе месца ў Даніі Еспаевай (5,32%), першай у Казахстане жанчыны — кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Ніхто з іншых чатырох прэтэндэнтаў не набраў больш за 4%.

У Казахстане прайшлі выбары прэзідэнта. Паліцыя затрымала каля 500 чалавек ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0