10.06.2019 / 07:24

Дзень рынкаў капіталу Беларусі: Румас паехаў у Вялікабрытанію 6

Прэм'ер-міністр Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Вялікабрытанію, піша БелТА.

Сяргей Румас возьме ўдзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day), які пройдзе сёння на Лонданскай фондавай біржы. Праграмай працоўнага візіту таксама прадугледжаны перамовы кіраўніка ўрада з кіраўніцтвам Лонданскай фондавай біржы, найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў і фондаў.

На 11 чэрвеня ў Сяргея Румаса ў Лондане запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства замежнага гандлю.

Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў яна ўстойліва займае трэцяе месца па экспарце беларускіх тавараў. Праўда, асноўную долю ў экспарце займаюць беларуская нафта і нафтапрадукты, а Брытанія — толькі месца рэгістрацыі кампаній-пасярэдніц у іх продажы.

2
Палкоўнік Зэман / Адказаць
10.06.2019 / 08:14
###Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў яна устойліва займае трэцяе месца па экспарту беларускіх тавараў.### На структуру экспорта трэба глядзець. Там, галоўным чынам, будуць нафтапрадукты ды калiй. Калi б там былi МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ, то Алейнiкаву (амбасадар) можна было б даваць зорку героя.
4
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
10.06.2019 / 09:14
А расеянскі сьцяжок узяў памахаць там?
9
Павел Ас / Адказаць
10.06.2019 / 09:38
Лондан гэта МІНУЛАЯ фінансавая сталіца, пасля БРЫТЭКЗІСТА, яна ператварыцца ў фінансавае захалусце :) У Фракфурт трэба было накіроўвацца, там будучыня !!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру