Улада2222

Лукашэнка адчытаў Шуневіча: Да Еўрагульняў ствараюцца не фанзоны, а нейкія канцлагеры і гета

Праваахоўныя структуры Беларусі павінны гарантаваць бяспеку грамадзян падчас II Еўрапейскіх гульняў, аднак дзейнічаць без празмернасцяў. На гэта Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складваецца аператыўная абстаноўка ў краіне, асабліва закрануўшы падрыхтоўку МУС да II Еўрапейскіх гульняў.

«Мяне насцярожвае, што мы, часам не думаючы, у плане перастрахоўкі або яшчэ чагосьці пачынаем ствараць не тое «канцлагеры», не тое нейкія «гета» ў Беларусі. Сёння гляджу: да праезнай часткі выставілі падмуркавыя блокі — чытай, будзем усталёўваць металічныя платы ў раёне фанзоны.

Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуара ніхто не мусіць вылазіць з гэтымі платамі, і яны павінны быць цывілізаванымі. Мы сёння не ў Сірыі, не ў Лівіі, і ў нас не Ірак, каб усё гэта рабіць.

Ён сказаў, што бяспецы грамадзян павінна надавацца вялікая ўвага, аднак гарантаваць яе трэба «без платоў». «Я ведаю, што гэта прапановы еўрапейскіх чыноўнікаў. Трэба ім проста казаць, што мы гарантуем бяспеку прыезджых і сваіх грамадзян без іх. Мы гэта ўжо рабілі. Не трэба ператвараць Мінск на гэты час у сістэму нейкіх платоў. Рабіце так, як просіць Сівак (мэр горада). Я яму і Качанавай (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта) даручыў непасрэдна на аб'ектах заняцца гэтым пытаннямі без празмернасцяў. Папросяць зрабіць — рабіце. Але яны нясуць за гэта адказнасць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Няхай гэта робяць у краінах дэмакратыі: у Францыі, Германіі, Амерыцы. А ў нас гэтага рабіць не трэба: мы павінны працаваць так, каб людзі маглі вольна кантактаваць у перыяд Еўрапейскіх гульняў і пасля. Гэта значыць, празмернасцяў не павінна быць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць