10.06.2019 / 16:10

«Званілі ў міліцыю, там адказваюць: «Калі нікога не пакусала, чаго вы нам звоніце?» 8

Ілюстрацыйнае фота Pixabay

«Жонка з дзецьмі адпачываюць у вёсцы Васількоўка Задор'еўскага сельсавета Лагойскага раёна, — звярнуўся ў «Нашу Ніву» чытач Сяргей Луканін. — Акрамя нашых, там поўна іншых дзяцей, пагодна, усе на дварэ.

Паўстала праблема: па тры-чатыры разы на дзень проста ў двор (з боку лесу агароджы няма) ліса, паводзіць сябе нахабна, людзей не баіцца — прыкмета шаленства. Званілі ў міліцыю, там адказваюць: «Калі нікога не пакусала, чаго вы нам звоніце?». Патэлефанавалі егеру — прыехаў паляўнічы, пару разоў падзяжурыў, з'ехаў.

Ліса пастаянна круціцца вакол, заходзіць у двары, курсіруе па дарозе паміж вёскай і возерам.

Мяжа Лагойскага і Докшыцкага раёна — вёска на ваенным становішчы. А мясцовыя ўлады нічога не могуць зрабіць», — наракае чытач.

NN.by

4
Ladzimir / Адказаць
10.06.2019 / 17:05
Грамадзяне! Супакойцеся! Покуль быдлячая ўлада будзе стаяць каля стырна, такое будзе працягвацца!
Нікому ні да чаго няма справы! Галоўнае накрасці, нажэрціся, накарміць сваю ненажэрнаю радню!
Ліса? Пакусае? Каго?
Ну і х...й з ім! Не цябе ж пакусае! Зарплата ідзе! І покуль ідзе нам , трэба накрасці, нажэрціся і даць нажэрціся сваім! Астатняе закапаць!
Выпусцяць на свабоду- дажру потым!!!
13
Усяслаў / Адказаць
10.06.2019 / 17:22
А чытач агароджу не спрабаваў ставіць?
7
Васіль / Адказаць
10.06.2019 / 18:33
Усяславе, а нашто агароджы ў вёсцы? Наадварот, прыгожа - калі адкрытая прастора. І пасля - ты ж малое ў агароджы не ўтрымаеш. Хай яно бяжыць і на возера, і ў лес. Гэта ж шчасце для малога - бегаць дзе хоча.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру