Усяго патроху4848

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў схадзіў у Вільні на гей-парад

Падчас паездкі ў Літву старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў наведаў гей-парад у Вільні. Кажа, баяцца такіх мерапрыемстваў не варта.

«Я ездзіў у Вільню з 5 па 8 чэрвеня, літоўцы запрасілі наведаць Ігналінскую АЭС, азнаёміцца з праблемамі. У гэты ж час праходзіў вялікі Балтыйскі гей-прайд. Была магчымасць паглядзець на гэтае мерапрыемства, і я вырашыў схадзіць. Сам парад не бачыў, паглядзеў толькі, як фарміравалася калона, — кажа Рыгор Кастусёў. —

Чаму я вырашыў схадзіць: апошнім часам у Беларусі гэтая тэма набывае больш моцнае гучанне. Лукашэнка выказваецца, Шуневіч… У мяне склалася ўражанне, што на гэтую тэму ўсе размаўляюць. А не паглядзеўшы на свае вочы, што ж гэта такое, складана сфарміраваць свой асабісты падыход і каментаваць гэтую тэму».

Аказалася, што ўсё не так страшна, кажа палітык.

«Мне, як беларускаму палітыку, цікава было паглядзець, што гэта за мерапрыемства, што гэта за людзі, як яны выглядаюць, што хочуць сказаць гэтым мерапрыемствам. І пабыўшы там, я пачаў лепш разумець гэтых людзей. Маё стаўленне да іх стала менш катэгарычным, — кажа Кастусёў. — Людзей было шмат, прыходзілі і сем’ямі, і з дзеткамі. І галоўнае, што з боку іншых грамадзян і турыстаў не было варожага стаўлення да людзей нетрадыцыйнай арыентацыі.

У Беларусі, на жаль, зусім іншы падыход. Каб такое шэсце было ў Беларусі, то стаўленне і ўладаў, і многіх грамадзянаў было б іншым.

Але мы мусім прызнаць, што сярод нас людзей з нетрадыцыйнай арыентацыяй вельмі шмат. Яны жывуць сярод нас. І ўлады, і палітыкі мусяць зрабіць так, каб такія людзі адчувалі сябе нармальна і камфортна. Каб іх не забівалі, каб на іх не нападалі.

Я цяпер, паглядзеўшы на мерапрыемства, пабачыў, што нічога страшнага ў гэтым няма. Я, канечне, больш схіляюся да пазіцыі, што не варта выносіць на публіку пытанне, з кім ты спіш.

Але мяне, як беларускага палітыка, хвалюе не толькі бяспека і небяспека гэтых людзей. Мы імкнёмся ў Еўрасаюз. І ўваход туды шчыльна звязаны з вырашэннем пытання ЛГБТ і стаўлення да іх і ўлады, і грамадства. Гэтую тэму раней ці пазней Беларусі прыйдзецца ўзняць».

Кастусёў прызнае, што ён — чалавек вельмі кансерватыўных хрысціянскіх поглядаў. Але, кажа, пытанне бяспекі і камфорту грамадзяніна не павінна залежаць ад яго арыентацыі:

«Калі міністр унутраных спраў называе такіх людзей «дзіравымі» — гэта ненармальна. Гэта падштурхоўвае ўсё грамадства да негатыву, падлівае бензін у агонь замест таго, каб той негатыў стрымліваць».

На думку Кастусёва, гей-парад у Мінску — права грамадзян Беларусі.

«Улады павінны паспрыяць правядзенню такога мерапрыемства, калі яно не будзе парушаць заканадаўства. Бо гэта права грамадзян незалежнай дзяржавы», — падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць