unsplash.com

unsplash.com

Некалькі абанентаў velcom | A1 звярнуліся ў 42.tut.by з праблемай: па словах карыстальнікаў, на іх смартфоны Huawei прыйшло вялізнае па аб'ёме абнаўленне прашыўкі, якое загрузілася па мабільным інтэрнэце. З-за гэтага абаненты «сышлі ў мінус» на вельмі адчувальныя сумы.

Па словах аднаго з пацярпелых, памер абнаўлення склаў цэлых 50 ГБ, яно загрузілася праз мабільны інтэрнэт, а не па Wi-Fi. З-за гэтага баланс яго рахунку склаў мінус 80 рублёў. Мужчына звярнуўся ў velcom | A1. Там яму адказалі, што праблема — на баку вытворцы смартфона і што аператар на дадзены момант зрабіць з гэтым нічога не можа.

Мужчына таксама сцвярджае, што падобны выпадак адбыўся і са смартфонам Huawei яго жонкі, які непрыкметна «з'еў» каля 7 ГБ трафіку праз мабільны інтэрнэт. У іншага абанента такім чынам выкарыстоўвалася 12 ГБ мабільнага трафіку, на што таксама сышло 80 рублёў.

У яшчэ адной чытачкі з-за збою асабісты рахунак і зусім апынуўся «ў мінусе» на 680 рублёў. Дзяўчына звярнулася да аператара, але там ёй нічога новага не адказалі: сітуацыя масавая, з ёй сутыкнуліся і іншыя ўладальнікі смартфонаў Huawei. Хутчэй за ўсё, праблема на баку вытворцы гаджэта.

На форуме 4PDA гэта пацвердзілі і іншыя карыстальнікі (не толькі з Беларусі): у некаторых за ноч «сышло» па 51 ГБ трафіку, прычым не толькі на смартфонах Huawei, але і некаторых іншых кітайскіх брэндаў — напрыклад, Lenovo.

Што кажуць у velcom | A1

Прадстаўнікі velcom | A1 заявілі, што кампанія «пацвярджае факт рэгістрацыі рэзкага росту спажыванага трафіку, звязанага з абнаўленнямі аперацыйнай сістэмы, на смартфонах пэўных мадэляў некаторых вытворцаў, на якіх устаноўлены старыя версіі АС Android».

«У дадзены момант па запыце velcom | A1 спецыялісты кампаній-пастаўшчыкоў высвятляюць акалічнасці сітуацыі. Да высвятлення прычын з боку вытворцаў абанентам velcom | A1, якія сутыкнуліся з праблемай рэзкага скачка спажыванага трафіку, рэкамендуецца адключыць функцыю перадачы мабільных дадзеных або перавесці смартфон у рэжым Wi-Fi», — дадалі ў кампаніі.

У чым можа быць праблема?

З чым звязана праблема, пакуль дакладна не вядома. Карыстальнікі форуму на 4PDA мяркуюць, што збой мог адбыцца на баку карыстальнцкага інтэрфейсу EMUI на апаратах з Android пятай версіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0