10.06.2019 / 15:33

Арганізатары мінскага Дня Волі вырашылі скасаваць дамову з міліцыяй праз суд 3

Фота Волі Афіцэравай

Арганізатары Дня Волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да ГУУС Мінгарвыканкама для скасавання дамовы на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка, паведамляе spring96.org

У ім пазоўнікі паказваюць, што падчас свята беспадстаўна былі затрыманыя як мінімум два актывісты — Зміцер Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі забаранялі пад пагрозай затрымання ўдзельнікам мерапрыемства пакідаць пляцоўку з бел-чырвона-белымі сцягамі, чым псавалі настрой людзям.

«Падобныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі нанеслі іміджавыя страты заяўнікам мерапрыемства, так як сваімі дзеянні яны паказалі, што знаходзіцца на пляцоўцы, дзе праходзіла масавае мерапрыемства, небяспечна, і яны не могуць гарантаваць бяспеку як прысутным грамадзянам, так і выступоўцам са сцэны - актывістам і арганізатарам масавага мерапрыемства.

Лічым, што супрацоўнікі міліцыі сваімі дзеяннямі спрабавалі знізіць колькасць патэнцыйных удзельнікаў пры правядзенні падобных масавых мерапрыемстваў у будучыні», - адзначылі заяўнікі ў сваёй зыскавай заяве.

На гэтай падставе арганізатары мерапрыемства просяць суд скасаваць дамову з ГУУС Мінгарвыканкама аб аказанні паслуг па ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства.

Нагадаем, да гэтага Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч накіроўвалі прэтэнзію аб урэгуляванні спрэчкі ў дасудовым парадку на адрас ГУУС, аднак ведамства адхіліла прэтэнзію пазоўнікаў, прапанаваўшы выплаціць суму, вызначаную адказчыкам — 6375 рублёў.

NN.by

0
Алесь Нязгода / Адказаць
10.06.2019 / 15:50
Не даводзіцца спадзявацца што мя сцовы суд задоволіць прэтэнзіі пазоўнікаў, але спадзяюся што пазоўнікі на гэтым не спыняцца пойдуць далей і будуць дабівацца праўды ў міжнародных судах. Даўно пара скончыць гэты мвразм з кантрактамі на тое што гарантавана канстытуцыяй.
0
Павел Ас / Адказаць
10.06.2019 / 18:23
А што, гэта рынак. Калі аказваеш паслугу за грошы, рабі гэта ЯКАСНА, каб заказчык застаўся задаволены :)
0
Владимир.Бобруйск / Адказаць
10.06.2019 / 19:27
Абсурд!Может после того как дали дырявому под зад,указав его истинное место,, в милиции наконец то восторжествует разум.Нужно собирать подписи за отмену платной милиции,они и так на наших шеях сидят.И их прямая обязанность,долг и служба охранять граждан на митингах или на парадах, не важно.Придумали,платные услуги,тьфу ты-проституцией попахивает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру