10.06.2019 / 17:25

Арыштаванаму расійскаму журналісту акрамя электроннага бранзалета начапілі яшчэ і трэкер на пояс 4

Намеснік кіраўніка ФСВП Валерый Максіменка ў інтэрв'ю «Говоріт Москва» патлумачыў дадзеную меру наяўнасцю ў журналіста замежнага пашпарта.

Фота: Telegram-канал «Нязыгар»

«Да яго ўжыта два віды электронных прылад. Быў надзеты на нагу электронны бранзалет адразу пасля дастаўкі з будынка суда. Калі ён пакіне перыметр кватэры, спрацуе прылада, яго пачнуць шукаць. На яго таксама надзета другая мабільная прылада, перасоўванне і трэк ідзе ў рэжыме анлайн па ўсім зямным шары, куды б ён ні накіраваўся. Яна мацуецца на поясе. Калі чалавек здымае прыладу і яна аддаляецца ад электроннага бранзалета больш чым на метр, спрацоўвае сістэма.

Гэта зроблена таму, што ФСВП выявіў, што ў Івана Галунова ёсць замежны пашпарт на руках. Намі былі праінфармаваныя следчыя пад подпіс, што ў яго ён ёсць. Следства павінна пашпарт забраць, але гэтага зроблена не было. Таму ФСВП уключыў мабільны трэкер».

8 чэрвеня Нікулінскі суд Масквы адправіў карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова пад хатні арышт на два месяцы. Яму забаронена карыстацца сродкамі сувязі і мець зносіны з іншымі фігурантамі справы.

Івана Галунова абвінавачваюць у замаху на збыт наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Карэспандэнт сцвярджае, што пераслед звязаны з яго журналісцкім расследаваннем аб пахавальным бізнэсе ў Расіі.

У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў

У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку журналіста Медузы

Паліцыя выдала фоты з падмаскоўнай наркалабараторыі за доказы з кватэры журналіста «Медузы»

Першыя аналізы расійскага журналіста Івана Галунова не выявілі слядоў наркотыкаў

«Ведомості», «Коммерсант» і РБК упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. На ёй — журналіст Іван Галуноў

NN.by

1
Дед Мороз / Адказаць
10.06.2019 / 19:46
Вова лоханулся со своими спецслужбами на этот раз :)
2
Спартовец / Адказаць
10.06.2019 / 20:28
У расеі зусім звар’яцелі, Івана Галунова судзяць паводле сфабрыкаванай справы, блогера спартоўца з ютую канала Лічное Мненіе спрабавалі забіць два найміта, але атрымалі адпор, у выніку ўцяклі, але блогер з нажавымі і агнястрэльнымі ў шпіталі, жыць будзе, блогера Станіслава Марозава судзяць. І гэта толькі пра каго ведаю, а я нават ня коджны дзень у сеціве сяджу. Сапраўдны мордар.
1
Алесь / Адказаць
10.06.2019 / 21:14
Псiхоз унутраных органау (не падумайце, што мозгу).
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру