10.06.2019 / 17:34

Затрыманы намеснік кіраўніка мінскіх могілак 5

Затрыманы намеснік дырэктара па агульных пытаннях мінскага «Спецкамбіната КБА», у падпарадкаванні якога знаходзяцца могілкі сталіцы, Сяргей Руды. Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца Tut.by.

Сяргей Руды. Фота: «Зялёны партал».

Па словах суразмоўцы партала, Сяргея Рудага затрымалі на мінулым тыдні па падазрэнні ў атрыманні хабару.

У прыёмнай у сераду сказалі, што 4 чэрвеня Руды яшчэ быў на працы. У адміністрацыі «Спецкамбінат КБА» 5 чэрвеня паведамілі, што Рудога на працы няма, таму што ён напісаў заяву за свой кошт.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да намесніка дырэктара КУП «Спецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання».

Паводле следства, у лютым бягучага года мужчына прыняў ад грамадзяніна ў якасці хабару не менш за $800 за вырашэнне пытання. Супрацьпраўныя дзеянні службовай асобы былі выяўлены супрацоўнікамі міліцыі ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Мужчына затрыманы. Следчымі праводзяцца следчыя дзеянні з яго ўдзелам.

0
NavuchencaBK / Адказаць
10.06.2019 / 18:54
А няма чаго адныя пахаваньні зносіць, каб падаіць бюджэт на іх пераробку і пашырэньне плошчай да спродажу навым пахаваньням, а іншым ў бядзе спрадаваць за хабар.
Не шкада!
0
Матёрый / Адказаць
10.06.2019 / 19:15
Наверно с кемто на кладбище место не поделил. Все хотят тёпленькие места.
1
Дед Мороз / Адказаць
10.06.2019 / 20:33
А вообще есть госслужащие и работниками госпредприятий, не берущие взятки?! То велосипедами берут, то хз ещё чём?!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру