Брэсцкія пагранічнікі ў раёне населенага пункта Галачова недалёка ад беларуска-польскай мяжы затрымалі двух мужчын, якія паспрабавалі схавацца, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

25-гадовы берасцеец і 29-гадовы жыхар Бяла-Падляскі спрабавалі пераправіць цераз Заходні Буг буйную партыю цыгарэт — не менш за 15 корабаў. Тытунёвыя вырабы павінны былі трапіць у Польшчу праз памежную раку на аўтамабільных камерах. Парушальнікаў затрымалі памежнікі, пры гэтым беларус аказаў актыўнае супраціўленне памежнаму нараду.

У дачыненні да мужчын распачаты адміністрацыйны працэс па ст.23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) КоАП Беларусі, а супраць грамадзяніна Польшчы — яшчэ і па ст.23.55 (парушэнне правілаў знаходжання). Берасцейца могуць прыцягнуць да адказнасці і па ч.1 ст.366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы) КК Беларусі. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0