10.06.2019 / 18:42

У маладзечанскіх аўтобусах у спёку працавала печка. Аўтапарк тлумачыць сітуацыю 7

Маладзечанец Аляксандр Яроменка распавёў пра гарачую паездку ўчора, якая адбылася 9 чэрвеня.

— Ехаў маршрутам №10, які адпраўляецца ад Лядовага палаца ў бок цэнтра ў 13:38. Чэрвень, +25. А ў гарадскім аўтобусе замест кандыцыянера працуе печка, — удакладніў «РГ» Аляксандр Яроменка.

У чым прычына такой сітуацыі, мы папрасілі патлумачыць галоўнага інжынера аўтапарка №4 Аляксандра Рогача.

Спецыяліст патлумачыў, што ў некаторых аўтобусах забітыя радыятары, многія з іх падлягаюць замене. Учора прамылі 10-15 штук.

Такая праблема асабліва вострая для аўтобусаў тыпу «гармонік». У іх батарэі каля рухавіка заўсёды гарачыя. Такі канструктарскі недахоп гэтай мадэлі.

— Мы праблему ведаем. Працуем над вырашэннем, — падсумаваў галоўны інжынер.

1
Павел Ас / Адказаць
10.06.2019 / 18:56
Дзіўна што прызналі недапрацоўку, а не пачалі як у Мінсктрансе шукаць "КОЗЛА ОТПУШЧЕНІЯ" і казаць, што ўсё ў іх добра а вінаваты ворагі :(
1
Скураныя крылы / Адказаць
10.06.2019 / 19:13
Заўтра ў Маладэчна прыедуць прадстаўнікі з МАЗу, спадзяюся на гэта. 

0
Йа / Адказаць
10.06.2019 / 20:43
Скураныя крылы, смешной Вы! :) МАЗу пофЕг на выпущенные автобусы - двор на МАЗе забит автобусами, приехавшими по гарантии. Смех в зале - за 5 тысяч км пробега рвутся ремни компрессора кондиционера - зато кто-то построил очередную дачку...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру