10.06.2019 / 20:12

Змякчэнне пакарання за распаўсюджванне наркотыкаў абмяркуюць у парламенце 1

Змякчэнне пакарання за распаўсюджванне наркотыкаў плануе разгледзець Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні 13 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Як чакаецца, у арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) могуць унесці папраўкі, якія прадугледжваюць змяншэнне ніжняй мяжы пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі — па ч. 3.

Змены ў антынаркатычнае заканадаўства старанна вывучалі супрацоўнікі розных дзяржаўных структур па даручэнні Лукашэнкі.

Нягледзячы на ​​магчымае змякчэнне, улады не збіраюцца зніжаць адказнасць для тых, хто ў прамысловых маштабах займаецца збытам наркотыкаў. Верхняя мяжа (да 8 гадоў па ч. 2 і да 15 па ч. 3) засталася без змен.

0
Дед Мороз / Адказаць
10.06.2019 / 23:40
лучше бы разобрались откуда они к нам в Беларусь поступают
если с РФ - то оборудуйте охраняемую границу, чтобы сюда не везли...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру