У панядзелак, 10 чэрвеня, у Нью-Ёрку верталёт урэзаўся ў 54-павярховы будынак у цэнтры Манхэтэна.

Інцыдэнт адбыўся каля 2 гадзін дня ў раёне 51-й вуліцы і Сёмага авеню.

Прычыны здарэння пакуль што няясныя, у паліцыі апісалі інцыдэнт як «жорсткую пасадку»: верталёт загарэўся пры сутыкненні з дахам.

На борце верталёта знаходзіўся адзін чалавек. Людзей з будынка эвакуіравалі.

Пілот загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0