«Белнафтахім» выставіў прэтэнзіі «Раснафты» за забруджаную нафту ў памеры 155 млн даляраў. Пра гэта паведамляе расійскае выданне «Коммерсант»

Выданне адзначае, што «Раснафта» просіць урад Расіі прымусіць «Транснафту» ўжо зараз кампенсаваць страты спажыўцоў ад забруджвання нафты ў трубаправодзе «Дружба». «Раснафта» атрымала прэтэнзіі ад «Белнафтахіма» на $ 155 мільёнаў даляраў і яшчэ на $ 0,45 мільёнаў ад польскай Orlen і хоча дамагчыся ад «Транснафты» гарантыі адпаведных выплат. У трубаправоднай манаполіі называюць гэта «спробамі зарабіць на кампенсацыях».

Па дадзеных «Камерсанта», насамрэч аб такіх высокіх сумах кампенсацый для Беларусі гаворкі не ідзе, але ва ўрадзе ў любым выпадку гатовыя абмяркоўваць кампенсацыі толькі пасля поўнага вырашэння крызісу.

У канцы мая кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын напісаў ліст віцэ-прэм'еру Расіі Дзмітрыю Козаку з просьбай паскорыць прыняцце рашэнняў па кампенсацыі страт расійскіх вытворцаў нафты ад забруджвання сыравіны хларыду ў нафтаправодзе «Дружба»

Па словах крыніцаў «Камерсанта», знаёмых са зместам ліста, Сечын напісаў, што беларускі Мазырскі НПЗ хоча ад кампаніі кампенсацыі страт ад паставак забруджанай нафты ў красавіку на $ 155 млн. Таксама з прэтэнзіямі звярнуўся польскі перапрацоўшчык Orlen — у $ 0,45 млн за недапастаўкі нафты ў красавіку. Гэтыя прэтэнзіі былі перанакіраваныя ў «Транснафту», але, як адзначыў Ігар Сечын, трубаправодная кампанія не пацвердзіла, што гатова іх задаволіць. Між тым, гаворыцца ў лісце, замежныя спажыўцы ўжо шукаюць на рынку замену расійскай нафце, а таксама набіраюць юрыстаў для судовых прэтэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0