Мінюст ЗША накіраваў Вялікабрытаніі запыт аб экстрадыцыі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа, паведамляюць The Washington Post і CNN, спасылаючыся на крыніцы. Афіцыйна ў Мінюсце ЗША гэта не пацвярджала.
Запыт накіравалі 6 чэрвеня. Дамова паміж ЗША і Брытаніяй прадугледжвае, што запыты аб экстрадыцыі трэба адправіць на працягу 60 дзён з моманту затрымання падазраваных.
У ЗША Асанжу прад'яўленыя абвінавачванні па 18 пунктах, у тым ліку ў шпіянажы і ў змове з мэтай узлому ўрадавага камп'ютара. Заснавальніку Wikileaks пагражае 175 гадоў турэмнага зняволення.