Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Мерапрыемства пройдзе ў Бішкеку 13—14 чэрвеня, піша Кыргызская служба Радыё Свабода.
Для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС прыедуць кіраўнікі 11 краін: Расіі, Казахстана, Кітая, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі і Пакістана. У якасці назіральнікаў у мерапрыемстве будуць удзельнічаць прэзідэнты Афганістана, Беларусі, Ірана і Манголіі.
0
0
0
0
0
0