Пратэзаванне неабходна не толькі людзям, але і жывёлам. Прычым для жывёл эрганоміка штучнай канечнасці ці не важней як чалавеку — бо жывёла не можа зразумець, што нязручны пратэз нельга грызці або спрабаваць зняць.

На гэтым відэа відаць першыя крокі пацыента пасля аперацыі і зажыўлення тканак. Кот Рыжык з расійскага Томска гэтай зімой адмарозіў лапы, і, каб не дапусціць развіцця сепсісу, ветэрынары былі вымушаныя ампутаваць яму частку кожнай лапы. На шчасце, праз некалькі месяцаў для яго стварылі індывідуальныя пратэзы і правялі складаную шматгадзінную аперацыю па ўкараненні пратэзаў. Такія штучныя лапы вырабляюцца на аснове камп'ютарнай тамаграфіі і пластыкавага макета, піша popmech.ru

Кошкі могуць прыстасавацца да страты канечнасці, але не ў гэтым выпадку — усе чатыры лапы страчаныя і няма магчымасці размеркаваць большую частку нагрузкі на здаровую. З часам жывёла разбіла б куксы і пагоршыла траўму, таму пратэзы патрабавалася зрабіць як мага хутчэй, з чым ветэрынары па просьбе гаспадыні справіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0