11.06.2019 / 12:17

Хлопец пакінуў у машыне, якую хацеў няўдала скрасці, свой пашпарт і ваенны білет 2

У ноч на 7 чэрвеня 20-гадовы жыхар Светлагорска адпачываў у вёсцы Хутар з сябрамі. Пасля наведвання лазні і ўжывання алкаголю хлопец сабраўся дадому. Калі ішоў па вёсцы, убачыў каля аднаго з дамоў «Фальксваген-Гольф» 1987 года выпуску. Да райцэнтра дабірацца пешшу не хацелася, таму вырашыў даехаць на чужым аўтамабілі, паведамляе абласная міліцыя.

Забраўся ўнутр салона, разабраў замок запальвання і паспрабаваў завесці аўто. Але не атрымалася. Хлопец ляпнуў дзвярыма і пайшоў.

Раніцай гаспадыня машыны ўбачыла, што дзверы пашкоджаны, у замку вырваныя драты і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Акрамя гэтага ў машыне яна знайшла барсетку з дакументамі: пашпартам, вайскоўцам білетам і банкаўскімі карткамі, якія належалі аднаму чалавеку

Знайсці яго было не складана.

NN.by

0
Котіс / Адказаць
11.06.2019 / 16:57
Правільна. Прыстойны злачынца павінен пакідаць пашпарт на месцы злачынства, ці хаця бы візітоўку.
0
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
12.06.2019 / 06:16
Профессионал! (Пьянь)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру